• похожие предложения

Все похожие предложения

Отзывы об автомобиле Volkswagen Polo

Нармальная машына за сваю цану
4 звезды

2017 г., 1.6 л., бензиновый, механика

Polo-седан узору 2015 г. - прыстойная бюджэтная машына. Заўважна, што на некаторых рэчах VAG максімальна эканоміў, але гэтыя моманты не робяць эксплуатацыю невыноснай. Машына выконвае свае функцыі і не выклікае праблем. Пакуль не выклікае. Езджу 6 месяцаў.

  • Интерьер
    4 звезды
  • Надежность
    4 звезды
  • Экстерьер
    4 звезды
  • Доступность обслуживания
    4 звезды
  • Ходовые качества
    4 звезды

Достоинства

01) Сапраўды маленькі расход паліва. Да пашпартнага не дацягвае, але ж - каля 8 л у горадзе і каля 5 л на трасе.
02) Магутнасці дэфарсіраванага рухавіка (90 сілаў) хапае, каб досыць рухава ездзіць у горадзе. Разгон маруднаваты, але хапае. А такі рухавік - гэта мінус $1300 ў цане ў параўнанні са 110-сільным. Для гораду можна браць.
03) Машына вузкая - таму досыць зручна манеўраваць і паркавацца.
04) Фольксвагенаўскі сервіс досыць ветлівы і добра арганізаваны.
05) Багажнік вялікі, мы яго рэдка запаўняем цалкам.
06) Шумаізаляцыя прыстойная. У першы месяц мне было цяжка адсочваць, што адбываецца з рухавіком, бо я слаба чуў яго гук. Цяпер прызвычаіўся.
07) Метал кузава здаецца досыць таўстым. Нашыя дзверы цяжкія і не здаюцца "фольгавымі" ці "кардоннымі", як у некаторых іншых машын.
08) Унутраныя органы кіравання зробленыя акуратна і якасна, няма адчування "мыльніцы".

Недостатки

01) Пасля паездкі, калі спыняюся, пачынае астываць выпускны калектар, і гэта праяўляецца ў гучных металічных пстрыках-"цоканні" з-пад капота. Гэта не няспраўнасць, але гэта адразу выдае бюджэтнае паходжанне машыны.
02) Жарсткаватая падвеска (нібыта для вельмі роўных дарог), але мы хутка прызвычаіліся і перасталі заўважаць.
03) Машына марудна награецца; і доўга чакаеш, пакуль кандыцыянер падзьме цёплым.
04) Магутнасці рухавіка (або правільнай наладкі каробкі?) не хапае, каб хутка паскарацца ў прамежку з 80 да 120 (трэба паніжаць перадачу). Адпаведна, на трасе абгоны рабіць цяжкавата. Для пастаянных паездак па трасе лепш браць 110 ці TSI.
05) Машына хутка забруджваецца, трэба часта мыць.
06) Даводзіцца падліваць аліву. За 8000 км рухавік зжэр 1,8 літра. Асабліва вялікі расход алівы адбываецца на трасе.
07) За 6000 км трошкі панізіўся ўзровень ахаладжайкі. Далівалі самі каля 0,2 л раствору.
08) Цана абавязковага перыядычнага дылерскага тэхабслугоўвання высакаватая.
09) Калі праязджаць ляжачых паліцэйскіх на трошкі празмернай хуткасці, то страшна стукае падвеска (але гэты стук не азначае нейкага пашкоджання).
10) Дарожны прасвет заяўляецца вытворцам як 170 мм, але на самай справе ля задніх колаў ёсць досыць вялікія "пяткі" задняй падвескі, якія знаходзяцца на вышыні ~120 мм. Калі мераць прасвет строга, то яго трэба мераць паводле гэтых пятак.
11) Радыус павароту велікаваты для такой маленькай машыны. Часам досыць праблемна разварочвацца.
12) Малавата вышыні салону. Я высокі, і мне хочацца падняць крэсла вышэй, але калі я паднімуся цалкам на патрэбную вышыню, то ў мяне звузіцца агляд дарогі.
13) Пасадка для высокага кіроўцы ня вельмі зручная (або яе цяжка наладзіць). Ужо пасля 50 км па трасе пачынаюць напружвацца рукі і спіна.
14) Дворнікі гучна скрыгочуць пры некаторых дажджах. Нібыта слаба прыціскаюцца да шкла і ходзяць па вадзе "прыступкамі". Пры праверцы на афіц. сервісе праблема не была знойдзеная, бо палівалі са спрэя - не так, як палівае дождж. Выправіць не могуць.
15) Занадта вялікае салоннае люстэрка. Яно моцна засланяе агляд спераду-справа. Можна не заўважыць машыны ці пешаходаў, якія рухаюцца справа.

Хорошая зимняя машина
4 звезды

2015 г., 1.6 л., бензиновый, автомат

Неплохая неприхотливая машина, хорошо подходящая для наших заснеженных зим. Хорошо катится по неровным дорогам, как по снегу так и по грунтовке. Зимой можно стартовать без прогрева, что интересно, производители так и советуют. Но если прогреваться то много времени это не займёт. Отличные посадочные места, все кроме водительского. На водительском устаёшь долго ехать. В общем хорошая машина за цену которую за неё просят.

  • Интерьер
    5 звезд
  • Надежность
    4 звезды
  • Экстерьер
    4 звезды
  • Доступность обслуживания
    4 звезды
  • Ходовые качества
    4 звезды

Достоинства

Очень многофункциональный бортовой компьютер
Очень вместительный бачок для жидкости омывателя

Недостатки

Не очень удобная посадка водителя, при долгих поездах устаёт спина.
Страдает дальний свет
Отсутсвует щётка заднего стекла


Конвертер валют